Мая Радзiма - Беларусь

26.01.2023

З 23 па 27 студзеня  з мэтай фармiравання ўстойлiвай цiкавасцi i станоўчых адносiн да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю, развiцця зносiн на беларускай мове, выхавання патрыятычных пачуццяў у дашкольнiкаў i павышэння ўзроуню прафесiйнай кампетэнтнасцi выхавальнiкаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове, у нашай установе дашкольнай адукацыi прайшоу беларускамоўны тыдзень. 

Ён праходзiў у розных напрамках дзейнасцi:

1) Спецыяльна-арганiзаванай дзейнасцi:

-  заняткi: "Мы-Беларусы", "Сiмвалы Беларусi", "Прырода Беларусi", "Жывёлы нашай краiны";

2) Нерэгламентаванай дзейнасц:

-  гульнi: "Лапцi", "Беларуская хатка", "Праз раўчук", "Адгадай, чый галасок", "Збяры сiмвалы", "Пагуляйка";

-  прагулка, назiраннi: "Наша прыгожая прырода", "Птушкi", "Дрэва нашай краiны", "Наш дзiцячы сад";

-  пазнавальна-практычная дзейнасць: "Дрэвы нашага дзiцячага саду";

-  прагляд беларускай народнай казкi "Церамок";

Такiм чынам узбагачаем i папаўняем веды дзяцей i замацоўваем мiнулыя тэмы.